Шпілеўская на УНС: ніхто не зможа тое, што мы зрабілі, разбурыць!
У Беларусі праходзіць Усебеларускі народны сход. Адказваючы на пытанне журналістаў аб Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады, член Прэзідыума VII Усебеларускага народнага сходу, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", дырэктар Нацыянальнага філіяла Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" Вольга Шпілеўская адзначыла, што цяпер важна працаваць з моладдзю. "Калі мы закладзём правільны фундамент, правільныя ідэі і правільна накіруем нашу моладзь, мы будзем разумець, што наша дзяржава будзе развівацца і далей! І ніхто не зможа тое, што мы зрабілі, разбурыць", - сказала Вольга Шпілеўская. Больш падрабязна - у відэа.