Дзеці выканаюць саўндтрэкі з любімых мультфільмаў! Чым здзівіць "Славянскі базар у Віцебску - 2025"
З 8 па 14 ліпеня ў Віцебску пройдзе XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар". Чым арганізатары плануюць здзівіць гасцей фестывалю? Як праходзіць падрыхтоўка да правядзення "Славянскага базару ў Віцебску"? Аб гэтым карэспандэнтам БЕЛТА расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі.