"Знакавая падзея ў сферы юрыдычнай адукацыі" // Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда
21-я Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда, якая праходзіць 19-21 сакавіка на базе юрыдычнага факультэта БДУ, - магчымасць для студэнтаў праявіць свае асабістыя і прафесійныя якасці, зарэкамендаваць сябе для будучых работадаўцаў. Штогадовы вопыт мерапрыемства паказвае як станоўчы вынік узаемадзеяння ўстаноў адукацыі з заказчыкамі кадраў, так і стымуляванне дзейнасці студэнтаў, іх уключанасць.