МЗС заявіла аб грубейшым умяшанні ў суверэнныя справы Беларусі
У распараджэнне Міністэрства замежных спраў Беларусі трапіла загадзя
падрыхтаваная заява ЕС аб выніках прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы. Аб
гэтым заявіў на брыфінгу журналістам прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз. "У распараджэнні МЗС аказалася заява
Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД), якую яна плануе зрабіць па
выніках нашых выбараў на аснове ў тым ліку яшчэ не прынятай рэзалюцыі
Еўрапейскага парламента. Выбары ў Беларусі толькі пачаліся, а там усё
ўжо асуджана і не прызнана", - расказаў Анатоль Глаз.