"Я галасую за Беларусь!" У краіне стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта
21 студзеня ў 12.00 пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да 25 студзеня ўключна прагаласаваць могуць выбаршчыкі, якія па якіх-небудзь прычынах не прыйдуць на ўчасткі 26 студзеня. БЕЛТА пабывала на ўчастку для галасавання нумар 24 Першамайскага раёна г. Мінска. Падрабязнасці - у відэа.