Спаса-Праабражэнскі храм у Полацку адкрылі пасля рэстаўрацыі
Храм з'яўляецца адным з самых старажытных каменных культавых збудаванняў на тэрыторыі Беларусі. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна зачытала прывітальны адрас ад Прэзідэнта і адзначыла, што захаванне падобных святынь з'яўляецца пытаннем нацыянальнага гонару. Пры рэстаўрацыі храма выявілі мноства фрэсак XII стагоддзя, якія пакрываюць 90 працэнтаў сцен. Над іх раскрыццём працавалі лепшыя рэстаўратары з Беларусі і Расіі. Падзячны малебен у гонар адкрыцця храма ў манастыры правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.