Сетка ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дынамічна развіваецца. Цэнтры, Палацы і дзіцячыя школы мастацтваў забяспечваюць роўны доступ да розных галін творчай дзейнасці, даюць магчымасць рэалізацыі патрэбнасцей у маральным, інтэлектуальным і фізічным развіцці падрастаючага пакалення, прафесійным самавызначэнні, фарміраванні здаровага ладу жыцця.