Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Вiдэа
15:52 10 сакавіка 2020

16 тон мастацтва - маштабная выстава ў Палацы мастацтва адкрывае Тыдні Германіі

Выстава "Шляхі нямецкага мастацтва" 10 сакавіка адкрывае Тыдні Германіі, якія арганізуюцца на працягу 17 гадоў пад патранатам пасольства ФРГ у Беларусі.

Выстава праводзіцца ў Беларусі ўпершыню. На экспазіцыі прадстаўлены каля 400 работ больш як 100 аўтараў, 60 відаў сучаснага мастацтва, у тым ліку жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа, скульптура і інсталяцыі.

Выстава дае ўнікальную магчымасць атрымаць уяўленне аб неверагоднай разнастайнасці пасляваеннага мастацтва Усходняй і Заходняй Германіі пачынаючы з 1949 года. Напрыклад, азнаёміць з работамі сусветна вядомага мастака Ёзэфа Бойса і малюнкамі Зігмара Польке.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі