Кіраўнікі дыпмісій зачыталі вершы беларускіх паэтаў
У Мінскай гарадской ратушы прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Такія літаратурныя вечары - добрая традыцыя для беларускага знешнепалітычнага ведамства і замежнага дыпламатычнага корпуса. Прагучалі ўрыўкі з вершаў Уладзіміра Мазго "Сакавіны", Алеся Ставера "Жураўлі на Палессе ляцяць", а таксама з "Альпійскай балады" Васіля Быкава.