Калыскай будучых чэмпіёнаў па праву можна лічыць вучылішчы алімпійскага рэзерву, якіх у Беларусі разам з філіяламі налічваецца 14. Звычайна таленавітых дзяцей на розных спаборніцтвах заўважаюць трэнеры вучылішчаў, вопытнае вока якіх з першых хвілін вызначае патэнцыял, перспектыву і магчымасці кожнага дзіцяці. Здольныя атрымліваюць запрашэнне прадоўжыць навучанне ў вучылішчах алімпійскага рэзерву, дзе школьная вучоба сумяшчаецца з прафесійнымі трэніроўкамі, марамі аб алімпійскім золаце, а ў гэтым годзе і з падрыхтоўкай да II Гульняў краін СНД.