22 сакавіка ў сталіцы адбылося адкрыццё XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу "Свет кнігі без меж". За гады правядзення выстаўку наведалі сотні тысяч аматараў кнігі. Яна традыцыйна збірае пісьменнікаў, выдаўцоў і прадстаўнікоў кнігагандлю з краін блізкага і далёкага замежжа. Выстаўка-кірмаш будзе працаваць па 26 сакавіка.