7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі чатыры асабістыя медалі на старце фіналу Кубка Расіі па канькабежным спорце сезона-2024/25 у Каломне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першы дзень турніру ўдзельнікі разыгралі чатыры індывідуальныя камплекты ўзнагарод. На дыстанцыі 3000 метраў у жанчын перамогу з рэзультатам 4 мін 07,95 сек атрымала наша Марына Зуева, апярэдзіўшы бліжэйшую з канкурэнтак на дзве з палавінай секунды. У мужчын на дыстанцыі 5000 метраў беларус Ягор Дамарацкі размясціўся на трэцяй пазіцыі (6:30,55).
На 500-метроўцы ў дзяўчат другое месца заняла Ганна Дамарацкая, якая паказала рэзультат 38,34 сек, уступіўшы адну дзясятую секунды сваёй вечнай саперніцы з Ніжагародскай вобласці Дар'і Качанавай. У гэтай жа дысцыпліне ў хлопцаў Ігнат Галавацюк стаў бронзавым прызёрам (35,26 сек). Расіяне Цімур Карамаў і Віктар Муштакоў выбеглі з 35 секунд.
Праграму спаборніцтваў пятніцы завершаць камандныя спрынты ў мужчын і жанчын. Заўтра ўдзельнікі фіналу Кубка Расіі па канькабежным спорце вызначаць мацнейшых на дыстанцыі 1000 метраў і ў камандных гонках праследавання, 9 сакавіка ў Каломне адбудуцца мас-старты і забегі на паўтары тысячы метраў.-0-