Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2025, 09:27

Змушко заваявала золата на 200-метроўцы брасам на этапе серыі Mare Nostrum у Барселоне

Аліна Змушко. Фота НАК
Аліна Змушко. Фота НАК
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Аліна Змушко атрымала перамогу на другім этапе міжнароднай плавальнай серыі Mare Nostrum у Барселоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі і заключны дзень спаборніцтваў у Іспаніі беларусцы не было роўных на дыстанцыі 200 м брасам. Змушко прайшла ў фінал з найлепшым рэзультатам сярод 25 удзельніц, а ў вырашальным заплыве таксама фінішавала першай з секундным запасам над сярэбранай медалісткай Ганнай Элент з Германіі. Раней 22 чэрвеня Аліна замкнула топ-10 на 50-метроўцы брасам, а напярэдадні стала ўладальніцай бронзавай узнагароды на стаметроўцы. На першым этапе серыі Mare Nostrum у Манака Змушко заваявала дзве залатыя ўзнагароды.

Таксама ў чацвер, 22 мая, прызёрам турніру ў Барселоне стаў лідар нашай мужчынскай каманды Ілья Шымановіч. На дыстанцыі 100 м брасам мінчанін паказаў трэці час (1 мін. 00,25 сек.), уступіўшы алімпійскаму чэмпіёну ў гэтым відзе італьянцу Нікало Марцінэнгі і яго суайчынніку Лудавіка Віберці. Напярэдадні Шымановіч атрымаў перамогу на дыстанцыі ў два разы карацейшай. Пасля двух этапаў турніру ў актыве Ільі чатыры ўзнагароды: на мінулым тыдні ў Манака беларус браў золата на дыстанцыях 50 м і 100 м брасам.

Серыя Mare Nostrum 2025 года завершыцца 24-25 мая ў французскім горадзе Канэ-ан-Русіён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі