Аліна Змушко. Фота Мінспорту
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Аліна Змушко ўдала стартавала на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе 2024 года, які праходзіць у Будапешце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першай дыстанцыяй ЧС з удзелам Змушко стала стаметроўка брасам. Днём серады Аліна атрымала перамогу ў пятым папярэднім заплыве з сямі, паказаўшы рэзультат 1 мін 04,42 сек. У агульнай табліцы сярод усіх 66 удзельніц час беларускі быў шостым, у наступны раўнд прайшлі лепшыя 16 дзяўчат. Паўфіналы на сотні брасам у жанчын адбудуцца сёння каля 20.15 па мінскім часе.
Раней у гэтым годзе Змушко заняла сёмае месца ў агульным заліку жаночага Кубка свету па плаванні ў 25-метровым басейне, на трох этапах турніру наша спартсменка заваявала пяць сярэбраных і два бронзавыя медалі.
Далей на старт папярэдніх заплываў на гэтай жа дыстанцыі выйдзе Ілья Шымановіч, а завершыць дзённую праграму адбор у камбінаванай эстафеце 4х50 м, дзе выступіць і беларускі квартэт.-0-