Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2025, 14:34

Змушко перамагла на першым этапе Кубка Расіі на дыстанцыі 50 м брасам

Аліна Змушко. Фота з архіва Мінспорту
Аліна Змушко. Фота з архіва Мінспорту
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Калінінградзе стартаваў першы этап розыгрышу Кубка Расіі па плаванні 2025 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На турнір заявіліся больш як 400 спартсменаў з Расіі і Беларусі, у тым ліку пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Нашу краіну прадстаўляюць усе лідары нацыянальнай каманды за выключэннем Ільі Шымановіча. У ранішняй праграме аўторка адбыліся заплывы ў сямі дысцыплінах, на дыстанцыі 50 м брасам у жанчын лепшы рэзультат (31,40 сек) паказала Аліна Змушко.

На стаметроўцы вольным стылем васьмёрку лепшых замкнула Настасся Куляшова, Алеся Акінчыц заняла 27-е месца сярод 90 удзельніц. На дыстанцыі 50 м кролем нашы Рыгор Пякарскі і Дзмітрый Шульга сталі 16-м і 18-м адпаведна сярод 88 спартсменаў, а на дыстанціі 100 м брасам у дваццатку мацнейшых увайшлі Антон Кнышаў (15-ы) і Уладзіслаў Зайко (19-ы).

У дзённай праграме стартавага дня спаборніцтваў беларускія плыўцы будуць прадстаўлены ў васьмі дысцыплінах. Першы этап Кубка Расіі ў Калінінградзе завершыцца заўтра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі