Аліна Змушко. Фота Мінспорту
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аліна Змушко прынесла беларускай камандзе па плаванні першае золата Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы плыўцоў у рамках казанскага форуму стартавалі раніцай 19 чэрвеня з папярэдніх заплываў, першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны ў вячэрняй праграме серады. На дыстанцыі 200 метраў брасам у дзяўчат пераканаўчую перамогу атрымала наша Аліна Змушко - адна з лідараў беларускай каманды паказала рэзультат 2:24,51, апярэдзіўшы расіянку Настассю Шылянкову, якая стала другой, амаль на пяць секунд. Чацвёртай фінішавала яшчэ адна беларуска Ганна Пятруцкая.
Раней сёння сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 100 метраў стаў наш Рыгор Пякарскі, які ўсяго 0,12 сек уступіў пераможцы Герману Зажырскаму з Расіі. Бронзавы медаль на 50 метраў на спіне ў дзяўчат выйграла Настасся Куляшова, прычым трэцяе месца беларуска падзяліла з Джуліяй Ферэйра з Бразіліі.-0-