14 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары пекінскай Алімпіяды перанеслі час старту мужчынскай эстафетнай гонкі біятланістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сувязі з маразамі заўтрашняя гонка 4 х 7,5 км пачнецца ў 9.30 па мінскім часе, а не апоўдні, як было запланавана раней. У складзе беларускай каманды на лыжню выйдуць Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей і сярэбраны прызёр індывідуальнай гонкі Антон Смольскі.
Беларусы атрымалі 5-ы нумар, а ўсяго ў эстафету заяўлена 21 каманда.-0-