ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 мая 2018, 18:21

Зідан пакінуў пасаду галоўнага трэнера "Рэала"

Прэзідэнт "Рэала" Фларэнціна Перэс і Зінедзін Зідан у час прэс-канферэнцыі. Фота афіцыйнага сайта мадрыдскага "Рэала"
Прэзідэнт "Рэала" Фларэнціна Перэс і Зінедзін Зідан у час прэс-канферэнцыі. Фота афіцыйнага сайта мадрыдскага "Рэала"

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветна вядомы футбаліст Зінедзін Зідан, які з 2016 года займаў пасаду галоўнага трэнера іспанскага "Рэала", заявіў аб выхадзе з футбольнага клуба. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

У час прэс-канферэнцыі ў Мадрыдзе Зідан адзначыў, што камандзе патрэбны іншы трэнер, які прынясе з сабой новы падыход і адшукае новую методыку работы з ігракамі. 45-гадовы спартсмен падкрэсліў, што "Рэал" назаўсёды застанецца ў яго сэрцы.

Зінедзін Зідан - французскі футбаліст і трэнер. З 1994 па 2006 год выступаў за зборную Францыі, тройчы прызнаваўся лепшым іграком свету (у 1998, 2000 і 2003 гадах). Зідан завяршыў кар'еру футбаліста пасля чэмпіянату свету 2006 года, а ў 2009 годзе стаў памочнікам прэзідэнта "Рэала" Фларэнціна Перэса. Праз тры гады ён вырашыў поўнасцю прысвяціць сябе трэнерскай рабоце. У 2014 годзе Зідан узначаліў маладзёжную каманду "Рэала", а ў 2016 годзе стаў галоўным трэнерам асноўнага клуба. Пад кіраўніцтвам Зідана "Рэал" тры разы запар выйграў Лігу чэмпіёнаў, у выніку чаго француз стаў адным з самых тытулаваных трэнераў у гісторыі турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі