Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2021, 16:49

Жуліа Сезар прызнаны лепшым іграком 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца "Віцебска" Жуліа Сезар прызнаны лепшым іграком 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявой сустрэчы з "Мінскам" 24-гадовы бразілец у сярэдзіне першага тайма адкрыў лік, а ў кампенсаваны час другой паловы гульні зраўнаваў вынік - 3:3. Пасля гэтага матчу футбалісты "Віцебска" набралі 9 ачкоў і займаюць 9-месца ў турнірнай табліцы нацыянальнага першынства. Лідзіруе дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр", у якога 24 ачкі з 24 магчымых. У актыве мінскага "Дынама" і барысаўскага БАТЭ па 17 балаў.

У наступным туры сустракаюцца:

14 мая "Спадарожнік" (Рэчыца) - "Славія" (Мазыр), "Дынама" (Мінск) - "Смаргонь";

15 мая "Нёман" (Гродна) - "Шахцёр" (Салігорск), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Іслач" (Мінскі раён), БАТЭ (Барысаў) - "Рух" (Брэст);

16 мая "Слуцк" - "Мінск", "Віцебск" - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Дынама" (Брэст) - "Гомель".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі