Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2024, 19:57

Жодзіна другі раз прыме фінал футбольнага Кубка Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны паядынак 33-га па ліку розыгрышу Кубка Беларусі па футболе адбудзецца ў Жодзіне. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вырашальны матч чарговага кубкавага розыгрышу адбудзецца 25 мая на полі жодзінскага стадыёна "Тарпеда". Жодзіна стане гаспадаром фіналу другі раз - упершыню ён прайшоў там у 2013 годзе, калі футбалісты "Мінска" перамаглі ў серыі пасляматчавых пенальці сталічнае "Дынама".

У гэтым сезоне ў ліку саіскальнікаў трафея засталося восем клубаў, якія дабраліся да чвэрцьфінальнай стадыі. Дзеючыя ўладальнікі Кубка краіны футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа"двойчы сустрэнуцца з салігорскім "Шахцёрам", чэмпіён Беларусі мінскае "Дынама" згуляе з барысаўскім БАТЭ, гродзенскі "Нёман" будзе сапернічаць з "Мінскам", а футбалісты "Віцебска" паспрачаюцца за выхад у паўфінал з "Іслаччу" з Мінскага раёна.

У фінале мінулага кубкавага турніру жодзінскія тарпедаўцы з лікам 2:0 перамаглі БАТЭ. Часцей за ўсіх станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі барысаўчане - пяць разоў. Па тры трафеі ў сталічнага "Дынама", салігорскага "Шахцёра", брэсцкага "Дынама", "Гомеля" і бабруйскай "Белшыны", па два - у "Тарпеда-БелАЗа", мінскага МТЗ-РІПА, наваполацкага "Нафтана", мазырскай "Славіі", па адным - у "Нёмана", мінскага "Дынама-93", "Мінска" і "Віцебска".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі