Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2022, 09:54

Жлобінскі "Металург" выйшаў у паўфінал Кубка Прэзідэнта

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Металурга" з сухім лікам абыгралі "Дынама-Маладзечна" ў серыі першага раўнда плэй-оф беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чацвёрты паядынак процістаяння, як і тры папярэднія матчы серыі, завяршыўся на карысць каманды са Жлобіна. Вызначальным у гульні стаў першы перыяд, у якім "ваўкі" забяспечылі задзел у дзве шайбы - вызначыліся Сяргей Кузняцоў і Аляксей Маструкоў. Зраўнаваць лічбы за астатнія 40 мінут дынамаўцы не змаглі, адказаўшы толькі раз у канцы другой трэці. У выніку 2:1 у матчы і 4:0 у серыі на карысць "Металурга". Клуб са Жлобіна стаў другім удзельнікам паўфіналу плэй-оф, напярэдадні туды прабіўся салігорскі "Шахцёр".

У паралельным матчы "Нёман" на сваім лёдзе абыграў "Гомель" - 2:1, пераможную шайбу за гродзенцаў правёў нападаючы Мікіта Рэмезаў. Такім чынам, у гэтым чвэрцьфінале "Нёман" наперадзе з лікам 3:1, аформіць пуцёўку ў наступны раўнд гродзенцы могуць ужо ў гэту пятніцу ў Гомелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі