ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 ліпеня 2020, 12:12

Жараб'ёўка валейбольных еўракубкаў адбудзецца 21 жніўня ў Люксембургу

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жараб'ёўка валейбольных еўракубкаў адбудзецца 21 жніўня ў Люксембургу, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-аташэ БФВ Лізавета Анікевіч.

Беларускія клубы "Будаўнік", салігорскі "Шахцёр" пачнуць выступленне ў Лізе чэмпіёнаў сярод мужчынскіх каманд. "Мінчанка" прыме ўдзел у аналагічным старце сярод жанчын.

Усе тры дружыны пачнуць выступленне на еўракубкавай арэне з кваліфікацыйнай стадыі розыгрышу ганаровых трафеяў, які стартуе 22 верасня. Гэты этап Лігі чэмпіёнаў (як мужчынскай, так і жаночай) будзе складацца з трох раўндаў двухматчавых проціборстваў. Аднак, у залежнасці ад эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краінах - удзельніцах турніру ў яго рэгламенце магчымы змяненні.

Каманды, якія не прайшлі кваліфікацыйную стадыю спаборніцтваў, будуць пераведзены ў Кубак ЕКВ. Астатнія прымуць удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, які пачнецца 10 лістапада. Па рэглеменце як мужчынскай, так і жаночай Лігі чэмпіёнаў 2020/2021 на гэтым этапе згуляюць 20 каманд, падзеленыя на пяць груп. Матчы пройдуць у два кругі. Потым адбудуцца чвэрцьфіналы, паўфіналы і суперфінал у Берліне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі