ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2017, 16:36

Жаночая зборная па кёрлінгу атрымала першую перамогу на ЧЕ ў Швейцарыі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная па кёрлінгу атрымала першую перамогу на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне В, які праходзіцьу Санкт-Галене (Швейцарыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля пяці паражэнняў запар беларускі ўпэўнена перайгралі саперніц з Латвіі з лікам 8:6. Зборная, у складзе Маргарыты Дзяшук, Арыны Свяржынскай, Сюзанны Івашынай і скіпа (капітан) Аліны Паўлючык, у канцоўцы гульні з лідарам дывізіёна В змагла зарабіць важныя ачкі. У сёмым эндзе (перыядзе) беларускі перамаглі з перавагай тры камяні - 7:4, а замацавалі свой поспех у дзясятым эндзе.

Раней на кантынентальным форуме ў Швейцарыі беларускі пацярпелі паражэнні ад Нарвегіі - 7:12, Фінляндыі - 6:11, Нідэрландаў - 5:10, Літвы - 8:11 і Польшчы - 4:6. Няўдачнай для каманды Аліны Паўлючык стала і сустрэча з іспанкамі - 3:9.

Пасля сямі матчаў зборная Беларусі размясцілася на дзясятым месцы. На папярэдняй стадыі чэмпіянату Еўропы камандзе засталося правесці сустрэчы з Эстоніяй і Англіяй. Пуцёўкі ў плэй-оф па выніках сямі гульнявых сесій атрымалі зборныя Латвіі, Нарвегіі і Эстоніі.

Беларуская каманда атрымала права згуляць у дывізіёне В чэмпіянату Еўропы па кёрлінгу дзякуючы паспяховаму выступленню ў маі на кантынентальным форуме ў групе С, дзе каманда атрымала перамогу на турніры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі