Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2020, 10:42

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 пачала падрыхтоўку да новага сезона

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 пачала падрыхтоўку да новага міжнароднага сезона, які стартуе ў верасні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Юрыя Воўка трэніруюцца восем баскетбалістак - Марына Івашчанка, Настасся Сушчык, Дар'я Магаляс, Наталля Дашкевіч, Ганна Лапо, Наталля Ануфрыенка, Віялета Кіўляк і Наталля Гарбачова.

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў адзначыў, што будучы сезон для жаночай зборнай будзе вельмі насычаным. Калі нічога не зменіцца, то ў канцы верасня каманда Юрыя Воўка ў ліку 12 найлепшых дружын Старога Свету паспрачаецца за ўзнагароды чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Бельгіі. Таксама восенню ў зборнай U-23 запланаваны ўдзел у першых гульнях краін СНД у расійскай Казані і маладзёжным чэмпіянаце свету ў Кітаі. Для дарослай зборнай Беларусі галоўным стартам стане кваліфікацыйны турнір да такійскай Алімпіяды, які пройдзе ў маі 2021 года ў Аўстрыі.

Выступленне на Алімпійскіх гульнях - запаветная мара любога спартсмена, падкрэсліў Максім Рыжанкоў, і таму БФБ вырашыла сумесна з БК "Цмокi-Мiнск" сфарміраваць першую жаночую прафесійную каманду па баскетболе 3х3, у якую ўвойдуць шэсць асноўных ігракоў зборнай краіны. Такім чынам, на працягу ўсяго сезона ў Юрыя Воўка будзе магчымасць весці якасную работу з баскетбалісткамі, што дасць магчымасць добра падрыхтавацца да маючай адбыцца алімпійскай кваліфікацыі. У ходзе сезона дзяўчатам не давядзецца перапыняць гульнявую практыку ў класічным баскетболе - яны будуць выступаць у складах "Цмокi-Мiнск" і "БДУ-Цмокi".

Беларускія каманды па баскетболе 3х3 апошнім часам дабіліся нядрэнных вынікаў на міжнароднай арэне. У прыватнасці, у 2019 годзе жаночая і мужчынская зборныя сталі бронзавымі прызёрамі ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія праходзілі ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі