Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2018, 09:00

Жаночая каманда "Цмокі-Мінск" прайграла баскетбалісткам "Віслы" ў Еўракубку

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" пацярпелі першае паражэнне ў групавым этапе Еўракубка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім туры спаборніцтваў папярэдняй групы С падапечныя Андрэя Ваўлева прымалі на арэне мінскага Falcon Club польскую "Віслу" з Кракава і ўступілі з лікам 56:61.

fff10

На старце турніру чэмпіёнкі Беларусі перайгралі ў Стамбуле адзін з мацнейшых турэцкіх клубаў "Бешыкташ" з лікам 68:63. Спартсменкі "Віслы" ў сябе дома былі мацнейшымі за расійскую "Інвенту" з Курска - 76:58.

У іншым паядынку "Інвента" сустракалася ў Курску з баскетбалісткамі "Бешыкташа" і вырвала перамогу з вынікам 68:67.

Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: "Вісла" - 4 балы, "Цмокі-Мінск" - 3, "Інвента" - 3, "Бешыкташ" - 2.

Свой наступны матч "Цмокі-Мінск" правядуць 8 лістапада на выездзе супраць "Інвенты".

У плэй-оф Еўракубка выйдуць па дзве лепшыя каманды з 10 папярэдніх груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі