Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 красавіка 2025, 16:13

Жаночая каманда ХК "Мінск" стала другой на Кубку Расіі па хакеі на траве

Фота з архіва
Фота з архіва
30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая каманда хакейнага клуба "Мінск" стала прызёрам Кубка Расіі па хакеі на траве 2025 года, які прайшоў у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у турніры сярод дзяўчат прынялі шэсць каманд. На групавым этапе беларускі абыгралі зборную Санкт-Пецярбурга (6:0) і ўступілі "Дынама-Электрасталі" (1:4), выйшаўшы ў плэй-оф з другога месца. У паўфінале нашы хакеісткі былі мацнейшымі за маскоўскі "Усход" (2:1), але ў фінале зноў не справіліся з прадстаўніцамі Электрасталі (3:4). У выніку сталі другімі, варатар "Мінска" Юлія Прыемка была прызнана лепшым галкіперам спаборніцтваў, а Хрысціна Папкова названа лепшым паўабаронцам.

Паралельна ў Казані адбыўся Кубак Расіі сярод мужчынскіх каманд, дзе выступілі ХК "Мінск" і брэсці "Будаўнік". Абодва беларускія клубы занялі ў сваіх групах трэція месцы, пацярпеўшы па два паражэнні, хакеісты са сталіцы абыгралі зборную Санкт-Пецярбурга ў серыі булітаў. У выніку мінчане і брастаўчане сустрэліся ў паядынку за пятае месца, дзе перамогу атрымаў сталічны клуб - 4:3. Уладальнікам трафея ў мужчын таксама стала "Дынама-Электрасталь".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі