Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 красавіка 2019, 13:42

"Зеніт" згуляў унічыю з "Лакаматывам" і захоўвае першае месца ў чэмпіянаце Расіі па футболе пасля 22-га тура

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты піцерскага "Зеніта" згулялі ўнічыю з маскоўскім "Лакаматывам" у цэнтральным матчы 22-га тура чэмпіянату Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявой сустрэчы з дзеючым чэмпіёнам лідары расійскай прэм'ер-лігі адкрылі лік у сярэдзіне другога тайма, калі Яраслаў Ракіцкі выдатна выканаў штрафны ўдар. Хутка паўабаронца масквічоў Уладзіслаў Ігнацьеў аднавіў раўнавагу, сустрэча завяршылася ўнічыю - 1:1. Футбалісты "Зеніта" набралі 45 ачкоў і па-ранейшаму займаюць першае месца ў турнірнай табліцы. На 4 балы адстае "Краснадар", які з цяжкасцю адолеў на сваім полі самарскія "Крылы Саветаў" - 1:0. У складзе гаспадароў беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч правёў увесь матч, а форвард гасцей Сяргей Карніленка на поле не выходзіў.

На трэцяе месца падняўся маскоўскі ЦСКА, які на чале з беларускім спецыялістам Віктарам Ганчарэнкам перайграў у сталічным дэрбі "Спартак" з лікам 2:0. Пасля гэтай перамогі ў актыве армейцаў стала 40 ачкоў.

Футбалісты "Урала" з беларусам Дзянісам Паляковым у складзе, уступаючы ў Екацярынбургу краснаярскаму "Енісею" 0:2, змаглі ў выніку вырваць перамогу - 3:2. "Уфа" на сваім полі абыграла "Растоў" - 1:0. Беларускі паўабаронца растаўчан Цімафей Калачоў у гульні не ўдзельнічаў. Яшчэ дзве сустрэчы завяршыліся ўнічыю: "Рубін" (Казань) - "Арсенал" (Тула) - 0:0, "Анжы" (Махачкала) - "Дынама" (Масква) - 1:1.

Сёння ў заключным матчы 22-га тура футбалісты "Арэнбурга", у якім выступае беларускі абаронца Міхаіл Сівакоў, згуляюць на сваім полі з грозненскім "Ахматам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі