Фота Федэрацыі хакея Беларусі
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейныя каманды Беларусі і Расіі 25 сёння правядуць заключны матч у рамках майскага тура зборных 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Серыю міжнародных матчаў падапечныя Дзмітрыя Квартальнава пачалі на мінулым тыдні ў Астане з таварыскага турніру Qazaqstan Hockey Open. Беларуская зборная стала пераможцай спаборніцтваў, абыграўшы каманды Расіі 25 (4:2) і Казахстана (2:0). Лепшым нападаючым турніру быў прызнаны Аляксандр Скарэнаў, а Іван Кульбакоў быў названы лепшым галкіперам.
Далей нашы і расійскія хакеісты пераехалі ў Тальяці, дзе сустрэліся 5 і 6 мая. У першым матчы беларусы ўступалі 0:3, пасля чаго закінулі сем шайбаў запар, затым страцілі лідарства, але ўсё ж вырвалі перамогу ў авертайме - 8:7. Вырашальную шайбу тады закінуў Віталь Пінчук, які стаў героем і наступнага матчу, аформіў хет-трык. У аўторак нашы хлопцы атрымалі вікторыю з лікам 3:1.
Дзякуючы пераможнай серыі нацыянальная каманда Беларусі датэрмінова выйграла традыцыйную майскую серыю, прычым зрабіла гэта ўпершыню - два папярэднія гады мацнейшымі былі расіяне. Заключны паядынак сезона для абедзвюх зборных стартуе на "Мінск-Арэне" ў 19.30.-0-