Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 мая 2019, 13:51

Зборная Расіі перамагла Швейцарыю на чэмпіянаце свету па хакеі

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Расіі перамагла Швейцарыю з лікам 3:0 (1:0, 1:0, 1:0) на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нягледзячы на статус фіналістаў сусветнага форуму мінулага года, швейцарцы не лічыліся фаварытамі сустрэчы. Зорны склад расіян упэўнена правёў гульню супраць саперніка. Падапечныя Ільі Вараб'ёва з першых хвілін актыўна прэсінгавалі форвардаў швейцарцаў. У выніку перавага расіян на чацвёртай хвіліне сустрэчы прывяла да гола. Дзмітрый Арлоў бліснуў тэхнікай валодання клюшкай, а камбінацыю завяршыў Арцём Анісімаў - 1:0. У другім перыядзе большасць упэўнена разыгралі Мікіта Гусеў і Мікіта Кучараў, лепшы бамбардзір рэгулярнага сезона НХЛ не пакінуў шанцаў галкіперу Леанарда Джэноні - 2:0. Заключныя дваццаць хвілін сустрэчы прайшлі пры перавазе расіян, у якіх канчатковы лік устанавіў Мікіта Кучараў - 3:0.

Турнірнае становішча групы В: Расія - 18 ачкоў (6 матчаў), Чэхія - 15 (6), Швецыя - 12 (5), Швейцарыя - 12 (6), Латвія - 6 (5), Нарвегія - 6 (6), Аўстрыя - 0 (6), Італія - 0 (6).

У групе А хакеісты Фінляндыі абыгралі Францыю - 3:0.

Турнірнае становішча групы А: Фінляндыя - 16 (6), ЗША 14 (6), Канада - 12 (5), Германія - 12 (6), Славакія - 9 (6), Данія - 5 (5), Францыя - 1 (5), Вялікабрытанія - 0 (6).

Чэмпіянат свету прадоўжыцца 20 мая гульнямі Францыя - Вялікабрытанія, Швецыя - Латвія, Данія - Канада, Аўстрыя - Італія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі