Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2022, 11:27

Зборная Партугаліі стала апошнім чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету ў Катары

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Партугаліі сталі апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату свету ў Катары, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным паядынку 1/8 фіналу партугальцы нечакана разграмілі швейцарцаў з лікам 6:1. Хоць лідар партугальскай каманды Крышціяну Раналду не выйшаў на поле ў стартавым складзе, яго партнёры ў першым ужо тайме двойчы паразілі вароты сапернікаў. На 17-й мінуце вызначыўся Гансала Рамас, а яшчэ праз 15 мінут поспеху дабіўся Пепе. Пасля перапынку партугальцы вызначыліся яшчэ чатыры разы - галявы дубль аформіў Гансалу Рамуш, па адным мячы забілі Рафаэль Герэйру і Рафаэль Леау. Швейцарцы адказалі голам Мануэля Аканжы.

Расклад чвэрцьфінальных сустрэч:

9 снежня

Харватыя - Бразілія (18.00), Нідэрланды - Аргенціна (22.00);

10 снежня 

Партугалія - Марока (18.00), Англія - Францыя (22.00).

Бамбардзірскую гонку 22-га планетарнага футбольнага форуму ўзначальвае лідар дзеючых чэмпіёнаў свету французаў Кіліян Мбапэ, які забіў 5 мячоў.

Паўфінальныя паядынкі пройдуць 13 і 14 снежня, іх няўдачнікі 17 снежня паспаборнічаюць за бронзавыя ўзнагароды сусветнага першынства. Пераможцы паўфіналаў 18 снежня сустрэнуцца ў вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул на полі Нацыянальнага стадыёна ў Лусаіле, які ўмяшчае 89 тыс. гледачоў. Сустрэчы ЧС-2022 прымаюць восем футбольных арэн Катара.

У фінале мінулага ЧС, што праходзіў у 2018 годзе ў Расіі, зборная Францыі перамагла харватаў з лікам 4:2, бронзу заваявалі бельгійцы, якія перамаглі ў матчы за 3-е месца англічан з рэзультатам 2:0. Зборная Бразіліі пяць разоў станавілася чэмпіёнам свету, на адзін тытул менш у Германіі і Італіі, па два разы лепшымі былі зборныя Францыі, Аргенціны і Уругвая, па разе - Англія і Іспанія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі