ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2021, 19:12

Зборная Кітая захоўвае лідарства ў медальным заліку такійскай Алімпіяды

Фота Getty Images
Фота Getty Images

2 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія спартсмены заваявалі сёння 11 узнагарод і ўзначальваюць камандны медальны залік XXXII летніх Алімпійскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння атлеты Кітая выйгралі 5 залатых і па 3 сярэбраныя і бронзавыя медалі. Цяпер у іх 62 узнагароды (29, 17, 16). На другой пазіцыі каманда ЗША - 64 (22, 25, 17), трэцяе месца займае зборная Японіі - 33 (17, 6, 10). На чацвёртым радку медальнага спіса Аўстралія - 33 (14, 4, 15), пяцёрку лідараў замыкаюць расіяне - 50 (12, 21, 17). Беларуская каманда з золатам Івана Літвіновіча і бронзай Максіма Недасекава знаходзіцца на 47-м месцы. На алімпійскі п'едэстал гонару падымаліся прадстаўнікі 79 каманд з 206 удзельнічаючых у такійскай Алімпіядзе.

Усяго сёння было разыграна 20 камплектаў алімпійскіх медалёў.

Лёгкая атлетыка. Жанчыны. 100 м з бар'ерамі

1. Жасмін Камача-Куін (Пуэрта-Рыка).

2. Кендра Харысан (ЗША).

3. Меган Тапер (Ямайка).

Лёгкая атлетыка. Мужчыны. Скачкі ў даўжыню

1. Мілтыядыс Тэнтаглу (Грэцыя).

2. Хуан Мігель Эчэварыя (Куба).

3. Майкель Масо (Куба).

Лёгкая атлетыка. Мужчыны. 3000 м стыпль-чэз

1. Суфіян Эль-Бакалі (Марока).

2. Ламеха Гірма (Эфіопія).

3. Бенджамін Кіген (Кенія).

Лёгкая атлетыка. Жанчыны. Кіданне дыска

1. Валары Олман (ЗША).

2. Крысцін Пудэнц (Германія).

3. Яймэ Перэс (Куба).

Лёгкая атлетыка. Жанчыны. 5000 м. Фінал

1. Сіфан Хасан (Нідэрланды).

2. Хелен Обіры (Кенія).

3. Гудаф Цэгай (Эфіопія).

Бадмінтон. Жанчыны. Парны разрад

1. Інданезія.

2. Кітай.

3. Рэспубліка Карэя.

Бадмінтон. Жанчыны. Адзіночны разрад

1. Чэнь Юфэй (Кітай).

2. Тай Цу Ін (Кітайскі Тайбэй).

3. Сіндху Пусарла (Індыя).

Бадмінтон. Мужчыны. Адзіночны разрад. Фінал.

1. Віктар Аксельсен (Данія).

2. Чэнь Лун (Кітай).

3. Энтані Гінтынг (Інданезія).

Стральба. Мужчыны. Хуткасны пісталет, 25 м

1. Жан Кікампуа (Францыя).

2. Леурыс Пупо (Куба).

3. Лі Юэхун (Кітай).

Стральба. Мужчыны. Вінтоўка з трох пазіцый, 50 м

1. Чжан Чанхун (Кітай).

2. Сяргей Каменскі (Расія).

3. Міленка Себіч (Сербія).

Цяжкая атлетыка. Жанчыны. Да 87 кг

1. Ван Чжоўюй (Кітай).

2. Тамара Саласар (Эквадор).

3. Крысмеры Сантана (Дамініканская Рэспубліка).

Цяжкая атлетыка. Жанчыны. Звыш 87 кг

1. Лі Вэнвэнь (Кітай).

2. Эмілі Кэмпбэл (Вялікабрытанія).

3. Сара Роблес (ЗША).

Конны спорт. Трохбор'е. Індывідуальнае першынство. Канкур

1. Юлія Краеўскі (Германія).

2. Том Мак'юэн (Вялікабрытанія).

3. Эндру Хой (Аўстралія).

Конны спорт. Трохбор'е. Каманднае першынство. Канкур

1. Вялікабрытанія.

2. Аўстралія.

3. Францыя.

Спартыўная гімнастыка. Мужчыны. Кольцы

1. Лю Ян (Кітай).

2. Ю Хаа (Кітай).

3. Элефтэрыяс Петруніяс (Грэцыя).

Спартыўная гімнастыка. Жанчыны. Вольныя практыкаванні

1. Джэйд Кэры (ЗША).

2. Ванеса Ферары (Італія).

3. Ангеліна Мельнікава (Расія), Маі Муракамі (Японія).

Спартыўная гімнастыка. Мужчыны. Апорны скачок

1. Сін Джы Хван (Рэспубліка Карэя).

2. Дзяніс Аблязін (Расія).

3. Артур Даўцян (Арменія).

Веласпорт. Трэк. Жанчыны. Камандны спрынт

1. Кітай.

2. Германія.

3. Расія.

Грэка-рымская барацьба. Мужчыны. Да 60 кг

1. Луіс Альберта Орта Санчэс (Куба).

2. Кэн'іціра Фуміта (Японія).

3. Сайліке Валіхан (Кітай), Сяргей Ямелін (Расія).

Грэка-рымская барацьба. Мужчыны. Да 130 кг

1. Міхаін Лопес Нуньес (Куба).

2. Якаб Каджая (Грузія).

3. Сяргей Сямёнаў (Расія), Рыза Каяалп (Турцыя).

Вольная барацьба. Жанчыны. Да 76 кг

1. Алінэ Ротэн-Фокен (Германія).

2. Адэлайн Грэй (ЗША).

3. Чжоу Цянь (Кітай), Адар Ясемін (Турцыя).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі