Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 кастрычніка 2021, 12:14

Зборная Беларусі згуляе з Эстоніяй у матчы кваліфікацыі ЧС-2022 па футболе

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі згуляе з Эстоніяй у матчы кваліфікацыі ЧС-2022 па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская каманда прыляцела ў Талін 7 кастрычніка і вечарам таго ж дня правяла трэніроўку.

Беларускай нацыянальнай дружыне па розных прычынах не змогуць дапамагчы адразу дзевяць футбалістаў. Не будзе з-за праблем са здароўем на гульні ў сталіцы Эстоніі і галоўнага трэнера беларусаў Георгія Кандрацьева. Выконваць яго абавязкі будзе адзін з яго памочнікаў Алег Радушка.

У стартавым матчы бягучай кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года беларуская каманда святкавала дамашнюю перамогу (4:2). Дубль на рахунку Віталя Лісаковіча, па разе вызначыліся Юрый Кендыш і Павел Савіцкі.

Абодва калектывы падыходзяць да проціборства не ў самым лепшым настроі. Эстонцы не могуць выйграць у трох апошніх матчах. На іх рахунку нічыя і два паражэнні. Беларусы ўступілі ў пяці запар сустрэчах.

Турнірнае становішча ў групе Е, дзе гуляюць абедзве дружыны такое: Бельгія - 16 ачкоў (6 матчаў), Чэхія - 7 (5), Уэльс - 7 (4), Беларусь - 3 (5), Эстонія - 1 (4).

Матч Эстонія - Беларусь пройдзе сёння на стадыёне "Лілекюла" і пачнецца ў 21.45 па мінскім часе. Прамая трансляцыя запланавана на тэлеканале "Беларусь-5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі