Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2021, 12:59

Зборная Беларусі засталася на 89-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі засталася на 89-м месцы ў апублікаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За мінулыя два месяцы беларускія футбалісты, як і пераважная большасць астатніх зборных, матчаў не праводзілі. У беларускай каманды засталося 1276 ачкоў. Найбліжэйшыя дзве сустрэчы зборная Беларусі правядзе ў пачатку чэрвеня пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева, які пасля разгромнага паражэння ад бельгійцаў (0:8) змяніў на пасадзе галоўнага трэнера Міхаіла Мархеля. На 2 чэрвеня на мінскім стадыёне "Дынама" назначаны таварыскі матч са зборнай Азербайджана (110-ы нумар рэйтынгу ФІФА), а 7 чэрвеня ў Гродне беларусы павінны сустрэцца з камандай Сьера-Леонэ (114).

Топ-10 майскага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія - 1783 ачкі,

2. Францыя - 1757,

3. Бразілія - 1742,

4. Англія - 1686,

5. Партугалія - 1666,

6. Іспанія - 1648,

7. Італія - 1642,

8. Аргенціна - 1641,

9. Уругвай - 1639,

10. Данія - 1631.

Наступны рэйтынг ФІФА плануе апублікаваць 12 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі