Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 чэрвеня 2024, 16:19

Зборная Беларусі займае 98-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Фота з архіва
Фота з архіва
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі апусцілася на два радкі ў абноўленым сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля двух буйных паражэнняў ад расіян і ізраільцян з аднолькавым лікам 0:4, каманда Карласа Аласа Ферэра перамясцілася з 96-га на 98-е месца, маючы 1219,78 ачка. Наступныя сустрэчы беларускія футбалісты правядуць восенню ў групе П3 новага сезона Лігі нацый УЕФА. У стартавым матчы беларусы 5 верасня згуляюць з камандай Балгарыі (82-і нумар рэйтынгу), 8 верасня сустрэнуцца з футбалістамі Люксембурга (85), а 12 кастрычніка будуць сапернічаць са зборнай Паўночнай Ірландыі (73).
 
Цяпер рэйтынг ФІФА ўзначальвае чэмпіён свету Аргенціна. У топ-5 таксама ўваходзяць Францыя, Бельгія, Бразілія і Англія. З краін былога СССР лепшая пазіцыя ў зборнай Украіны, якая знаходзіцца на 24-м месцы, Расія займае 33-е месца. Наступны рэйтынг мужчынскіх зборных ФІФА абнародуе 18 ліпеня.

У жаночым рэйтынгу зборная Беларусі знаходзіцца на 55-м радку. Лідзіруе каманда Іспаніі, у першай пяцёрцы таксама футбалісткі Францыі, Англіі, Германіі і ЗША. Наступны рэйтынг жаночых каманд ФІФА апублікуе 16 жніўня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі