Фота Федэрацыі хакея Беларусі
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі атрымала першую перамогу на Кубку Будучыні ў Новасібірску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другім матчы на турніры падапечныя Андрэя Міхалёва сустракаліся са зборнай лепшых ігракоў Студэнцкай хакейнай лігі Расіі. У стартавай трэці гледачы на "Сібір-Арэне" сталі сведкамі адразу сямі закінутых шайбаў, чатыры з якіх былі на рахунку беларусаў. У пачатку другога перыяду нашы хлопцы адарваліся на два галы (5:3), аднак яшчэ да перапынку расіяне змаглі адыграцца.
У заключным гульнявым адрэзку каманды па разе абмяняліся дакладнымі кідкамі, а за хвіліну да канца асноўнага часу Андрэй Краўчук прынёс беларусам перамогу з лікам 7:6. Аўтарам хет-трыка ў складзе нашай каманды стаў Мікіта Хадаровіч, па адной шайбе дабавілі Багдан Папоўскі, Алег Хомчанка і Ілья Лахноў.
Напярэдадні маладзёжная зборная Беларусі пацярпела паражэнне ад юніёрскай каманды Расіі (2:3). У заключным матчы Кубка Будучыні нашы хакеісты сустрэнуцца з равеснікамі з Расіі-U20. Паядынак пройдзе ў нядзелю і стартуе ў 13.30 па мінскім часе.-0-