Фота hockey.by
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя беларускія хакеісты сталі прызёрамі міжнароднага турніру "Кубак Сірыуса", які сабраў у Сочы ігракоў не старэйшых за 17 гадоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у спаборніцтвах прынялі юнацкія зборныя Беларусі і Расіі, а таксама каманды пяці расійскіх рэгіёнаў. У заключным матчы турніру нашы хлопцы сустракаліся з равеснікамі з Масквы. Падапечныя Андрэя Рашчынскага выйшлі наперад на сёмай хвіліне гульні намаганнямі Сцяпана Прыходзькі, а ў сярэдзіне другога перыяду Арцём Шацернік падвоіў перавагу беларусаў. Аднак усяго праз паўтары хвіліны масквічы адыгралі адзін гол, а на старце заключнай трэці зраўнавалі лічбы. Зыход паядынку вырашыўся ў авертайме, дзе перамогу нашай камандзе прынёс Раман Ламан - 3:2.
Такім чынам, зборная Беларусі-U17 набрала восем ачкоў у шасці матчах і заняла трэцяе месца на Кубку Сірыуса - гэты вынік стаў для нашых хакеістаў лепшым за ўвесь час выступлення на турніры. Раней у Сочы беларусы абыгралі каманды Уральскай федэральнай акругі (4:2), Цэнтральнай ФА (3:2) і Сібірскай ФА (7:2), а таксама пацярпелі паражэнні ад спартсменаў з Расіі-U17 (0:6) і Прыволжскай ФА (3:4).
"На гэтым турніры мы ўбачылі, што ўдзел беларускіх каманд у юнацкіх турнірах супраць ігракоў з лепшых акадэмій Расіі з часам дае свой вынік. Зборная 2008 года нараджэння з гэтымі ж сапернікамі гуляла ў лістападзе ў Альмецьеўску і атрымала карысны вопыт. Цяпер жа хлопцы паказалі, што ім пад сілу абыгрываць лепшых расійскіх хакеістаў свайго ўзросту. Віншую нашу юнацкую зборную з цудоўным рэзультатам і жадаю яшчэ больш перамог у будучым", - сказаў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч.-0-