Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2021, 09:14

Зборная Беларусі па пляжным футболе выйграла ў іспанцаў у кваліфікацыі ЧС

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе пераможна завяршыла першы этап адборачнага турніру чэмпіянату свету ў партугальскім Назарэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

23 чэрвеня ў заключным матчы кваліфікацыйнай групы С падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада перамаглі яго суайчыннікаў іспанцаў з мінімальнай перавагай - 4:3. Да гэтага беларусы разграмілі зборныя Польшчы (8:2) і Нарвегіі (9:2). Падагульняючае становішча: Беларусь - 9 ачкоў, Іспанія - 4, Польшча - 3, Нарвегія - 0.

Склады астатніх груп: А - Партугалія, Украіна, Турцыя, Казахстан; В - Італія, Германія, Данія, Румынія; D - Швейцарыя, Францыя, Эстонія, Азербайджан.

Пасля завяршэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта выйдуць у чвэрцьфінал і прадоўжаць барацьбу за пуцёўкі ў фінальную стадыю чэмпіянату свету. Па выніках еўрапейскай кваліфікацыі пропускі ў Маскву атрымаюць чатыры каманды. Фінальная стадыя планетарнага форуму з удзелам 16 лепшых зборных з усіх кантынентаў пройдзе ў расійскай сталіцы з 19 па 29 жніўня. Беларуская каманда, якую трэніруе іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада, толькі раз прабілася ў фінальную частку сусветнага першынства. У 2019 годзе ў парагвайскім Асунсьёне яна не змагла выйсці ў плэй-оф, заняўшы 3-е месца ў сваёй папярэдняй групе.

На мінулым тыдні зборная Беларусі таксама ў Назарэ прабілася ў Суперфінал Еўралігі. У папярэдняй групе С беларусы разграмілі каманду Турцыі з лікам 8:2, але ўступілі зборным Іспаніі (3:6) і Расіі (3:5). Суперфінал Еўралігі пройдзе 9-12 верасня ў партугальскім горадзе Фігейра-да-Фош. Разам з беларусамі там выступяць зборныя Польшчы, Украіны, Швейцарыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі