Сцяг Нядзеля, 20 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2025, 20:03

Зборная Беларусі па пляжным футболе ўвайшла ў топ-4 сусветнага рэйтынгу

Фота beachsoccer.by
Фота beachsoccer.by
2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе займае чацвёртае месца ў абноўленым сёння сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад нядаўнім чэмпіянатам свету на Сейшэльскіх астравах беларуская каманда займала шостую пазіцыю, а пасля заваявання серабра планетарнага форуму паднялася на два радкі. Сусветны рэйтынг узначальваюць чэмпіёны свету бразільцы, услед за якімі размясціліся зборныя Партугаліі і Італіі.

У фінальным паядынку ЧС-2025 беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада ва ўпартай барацьбе ўступілі Бразіліі з лікам 3:4. У матчы за бронзавыя ўзнагароды партугальцы таксама з мінімальнай перавагай - 3:2 - адолелі сенегальцаў.

У гэтым сезоне зборная Беларусі выступіць у Еўралізе. З 18 па 20 ліпеня ў грузінскім Батумі беларусы згуляюць з камандамі Чэхіі, Германіі і Турцыі, а 25-27 ліпеня ў Італіі будуць сапернічаць са зборнымі Швейцарыі, Малдовы і Латвіі. Суперфінал Еўралігі пройдзе з 9 па 14 верасня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі