Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 верасня 2021, 11:09

Зборная Беларусі па пляжным футболе ўпершыню заваявала серабро Еўралігі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе стала сярэбраным прызёрам Еўралігі, фінальны этап якой завяршыўся ў партугальскім горадзе Фігейра-да-Фош, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку Сеперфіналу беларусы ўступілі камандзе Партугаліі з лікам 4:7. У пачатку матчу беларуская каманда зарабіла пенальці, але Анатоль Рабко не рэалізаваў яго. Пасля гэтага гаспадары турніру трывала завалодалі ініцыятывай і шэсць разоў запар паразілі вароты сапернікаў. Толькі ў трэцім перыядзе беларусы загулялі на поўную сілу і змаглі вызначыцца чатыры разы, але дагнаць партугальцаў, якія пайшлі ў адрыв, не ўдалося. У складзе прайграўшых мячы забілі Анатоль Рабко, Мікіта Чайкоўскі, Яўген Новікаў і Юрый Пятроўскі.

Для зборнай Беларусі гэта лепшы вынік за ўвесь час выступленняў у Еўралізе. Да гэтага беларусы двойчы запар фінішавалі пятымі (2018, 2019). Партугальская зборная заваявала свой трэці запар і восьмы ў гісторыі тытул лепшай каманды Старога Свету.

На папярэднім этапе гэтага турніру беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада атрымалі тры вікторыі. У першым паядынку папярэдняй групы В беларусы ўпэўнена перайгралі адну з мацнейшых каманд свету зборную Іспаніі з сухім лікам 4:0. Потым адолелі ў серыі пасляматчавых пенальці чэмпіёна свету каманду Расіі. Асноўны і дадатковы час гульні завяршыўся ўнічыю - 5:5, а пенальці лепш прабілі беларускія спартсмены - 4:2. У заключным матчы першага этапу былі абыграны палякі - 3:1.

Уладальнікамі бронзавых узнагарод Еўралігі-2021 сталі італьянцы, якія перамаглі ў гульні за 3-е месца іспанцаў з лікам 5:3. У матчы за 5-ю пазіцыю расіяне разграмілі швейцарцаў - 12:4, а на сёмым месцы аказаліся ўкраінцы, якія абыгралі польскую каманду з рэзультатам 7:3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі