Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2024, 11:40

Зборная Беларусі па пляжным футболе тройчы згуляе з іранцамі 

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе прыбыла на вучэбна-трэніровачны збор у іранскі горад Бендэр-Абас, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час падрыхтоўкі да лютаўскага чэмпіянату свету беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада правядуць тры кантрольныя паядынкі са зборнай Ірана, якая таксама згуляе ў фінальнай стадыі сусветнага першынства. Сапернікі вельмі добра ведаюць адзін аднаго – у жніўні мінулага года на ІІ Гульнях краін СНД у Мінску беларусы двойчы абыгралі іранцаў, у тым ліку ў фінальным паядынку за золата. Акрамя таго, беларускія і іранскія "пляжнікі" не раз праводзілі таварыскія сустрэчы.

Цяпер у складзе беларускай зборнай да галоўнага старту рыхтуюцца:

варатары - Міхаіл Аўгустаў, Канстанцін Магалецкі, Уладзімір Усціновіч;

палявыя ігракі - Вадзім Бокач, Ігар Брыштэль, Алег Гапон, Ягор Гардзецкі, Арцемій Дрозд, Іван Канстанцінаў, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Анатоль Рабко, Павел Стаскевіч, Мікіта Чайкоўскі.

Фінальны турнір 12-га чэмпіянату свету па пляжным футболе пройдзе з 15 па 25 лютага 2024 года ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. На першым этапе зборная Беларусі выступіць у групе С разам з камандамі Японіі, Калумбіі і Сенегала.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі