Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 студзеня 2023, 17:22

Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла ЦСКА ў Санкт-Пецярбургу

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе пераможна завяршыла першы перадсезонны вучэбна-трэніровачны збор, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на пляцоўцы цэнтра пляжных відаў спорту "Дынаміт" у Санкт-Пецярбургу падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада выйгралі ў бронзавага прызёра чэмпіянату Расіі маскоўскага ЦСКА з лікам 7:4. Да гэтага беларусы двойчы ўпэўнена абыгралі каманду Узбекістана - 13:0 і 10:2.

Зборная Узбекістана рыхтуецца да выступлення на чэмпіянаце Азіі, які пройдзе ў Тайландзе з 16 па 26 сакавіка. На групавым этапе яе сапернікамі будуць каманды Малайзіі, ААЭ і Ірана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі