Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 красавіка 2020, 14:25

Зборная Беларусі па пляжным футболе пачала трэніровачны збор у Мінску

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе пачала тыднёвы вучэбна-трэніровачны збор у Мінску. У адсутнасць галоўнага трэнера іспанца Нікаласа Альварада заняткамі кіруе яго беларускі калега Дзмітрый Рубненка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад пачаткам трэніровачнага працэсу Нікалас Альварада правёў спецыяльную відэаканферэнцыю, на якой абазначыў план трэніровак і даў індывідуальныя ўстаноўкі ігракам і трэнерскаму штабу.

На пляцоўцы САК "Алімпійскі" гэтымі днямі да сезона рыхтуюцца:

варатары - Валерый Макарэвіч, Канстанцін Магалецкі, Уладзімір Усціновіч, Даніла Сокал;

палявыя ігракі - Вадзім Бокач, Ілья Савіч, Антон Акуліч, Іван Канстанцінаў, Мікіта Чайкоўскі, Юрый Пятроўскі, Дзяніс Самсонаў, Іван Мірановіч, Алег Гапон, Арцём Дрозд, Яўген Новікаў.

Збор, які завершыцца 5 мая, накіраваны на падрыхтоўку галоўнай каманды краіны да ўдзелу ў кваліфікацыі чэмпіянату свету 2021 года, а таксама ў чарговым розыгрышы Еўралігі. У час заняткаў запланаваны комплекс арганізацыйна-практычных мер згодна з рэкамендацыямі РНПЦ спорту аб санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемствах.

У мінулым сезоне беларусы ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў фінальную стадыю чэмпіянату планеты па пляжным футболе, у Еўралізе зборная Беларусі другі год запар заняла 5-е месца сярод мацнейшых каманд Старога Свету. У красавіцкім рэйтынгу нацыянальных зборных Беларусь займае 15-е месца, на першай пазіцыі Партугалія, другой ідзе каманда Бразіліі, трэцяе месца ў Італіі, Расія на 4-м радку, Іран замыкае пяцёрку лідараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі