Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе пачала падрыхтоўку да гасцявых таварыскіх паядынкаў з трохразовым чэмпіёнам свету камандай Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўны трэнер беларускай дружыны іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада запрасіў на трэніровачны збор 14 футбалістаў:
варатары - Міхаіл Аўгустаў, Канстанцін Усціновіч, Мікіта Мельнічэнка; палявыя ігракі - Вадзім Бокач, Іван Канстанцінаў, Анатоль Рабко, Ігар Брыштэль, Алег Гапон, Арцемій Дрозд, Ягор Гардзецкі, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Антон Акуліч, Мікіта Скавародзін.
Да 11 ліпеня беларуская каманда будзе трэніравацца ў Маладзечне, а потым адправіцца ў Санкт-Пецярбург, дзе 12 і 14 ліпеня правядзе два матчы з расіянамі. У канцы чэрвеня беларусы двойчы абыгралі ў Баку нацыянальную зборную Азербайджана - 4:3 і 5:2. У гэтым сезоне беларускай камандзе трэба будзе выступіць у Еўралізе і кваліфікацыі да чэмпіянату свету.-0-