Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 студзеня 2020, 14:30

Зборная Беларусі па пляжным футболе двойчы перамагла чэмпіёнаў Расіі

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе на першым вучэбна-трэніровачным зборы ў Санкт-Пецярбургу двойчы перамагла чэмпіёна Расіі мясцовы "Крышталь", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым перадсезонным спарынгу беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада выйгралі з лікам 9:4. Хет-трык у гэтай сустрэчы аформіў Юрый Пятроўскі, дубль у актыве Ігара Брышталя і Івана Канстанцінава, па разе вызначыліся Іван Мірановіч і Вадзім Бокач.

Героем другога паядынку, у якім беларусы перамаглі з вынікам 9:5, стаў Ігар Брышталь, які пяць разоў трапіў у вароты сапернікаў. Па адным голе ў свой актыў запісалі Яўген Новікаў, Іван Канстанцінаў і Мікіта Чайкоўскі, яшчэ адзін мяч гаспадары забілі ў свае вароты. Свой заключны таварыскі матч беларускія "пляжнікі" правядуць 25 студзеня супраць яшчэ аднаго піцерскага клуба "Сіці".

У гэтым сезоне зборная Беларусі прыме ўдзел у некалькіх турнірах, сярод якіх чарговы розыгрыш Еўралігі і кваліфікацыя чэмпіянату свету-2021.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі