Фота з архіва
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе паспяхова правяла два кантрольныя матчы на трэніровачным зборы ў Азербайджане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым спарынгу ў Баку падапечныя Карласа Альварада перамаглі азербайджанскую каманду з мінімальнай перавагай у ліку - 4:3. Галявы дубль аформіў Вадзім Бокач, па разе вызначыліся Арцемій Дрозд і Яўген Новікаў. У другой сустрэчы перавага беларусаў была больш значнай - 5:2. Зноў ярка праявіў сябе ветэран каманды Вадзім Бокач, у актыве якога хет-трык, па адным голе забілі Арцемій Дрозд і галкіпер Міхаіл Аўгустаў.
Цяпер ігракі нацыянальнай зборнай вярнуліся ў свае клубы і 29-30 чэрвеня ў Кіраўску правядуць матчы другога тура чэмпіянату Беларусі. Пасля стартавага тура лідзіруе дзеючы чэмпіён краіны магілёўскі ЦАР, у якога 12 ачкоў з 12 магчымых, на чатыры балы адстае "Мінск", пяць ачкоў у актыве "Шчучына". Потым лепшыя ігракі зноў збяруцца ў трэніровачным лагеры зборнай краіны і адправяцца на таварыскія паядынкі з трохразовым чэмпіёнам планеты - зборнай Расіі. Сустрэчы адбудуцца 12 і 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Гэтыя спарынгі стануць для беларускай дружыны чарговым этапам падрыхтоўкі да матчаў Еўралігі і кваліфікацыі чэмпіянату свету.-0-