Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 красавіка 2024, 12:44

Зборная Беларусі па міні-футболе згуляе з камандай Туркменістана ў Магілёве і Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная зборная Беларусі па міні-футболе пачынае падрыхтоўку да двух дамашніх кантрольных паядынкаў з камандай Туркменістана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
 
Галоўны трэнер беларускай дружыны Аляксандр Чэрнік выклікаў на вучэбна-трэніровачны збор 16 футбалістаў:
 
варатары - Аляксандр Антонаў ("Мінск"), Сяргей Давідовіч (ВРЗ, Гомель), Арцём Петухоў (БЧ, Гомель);
 
палявыя ігракі - Максім Батурын, Арцём Зуёнак, Павел Рагавік (усе - "Вітэн", Орша), Руслан Гаркун ("Ахова-Дынама", Мінск), Юрый Дубкоў, Аляксей Пінчук, Уладзіслаў Сялюк, Дзмітрый Шыманоўскі (усе - ВРЗ, Гомель), Ілья Манаенкаў, Андрэй Семянюк, Дзяніс Семянюк (усе - "Мінск"), Ігар Шчэрбіч, Арцём Якубаў (абодва - "Сталіца", Мінск).

Першы таварыскі матч адбудзецца 20 красавіка ў магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец" (пачатак гульні ў 14.00), а другая сустрэча пройдзе 22 красавіка ў сталічным Палацы спорту "Уручча" (пачатак у 18.00).

Раней зборныя Беларусі і Туркменістана сустракаліся двойчы ў кастрычніку 2011 года і абодва разы мацнейшымі былі беларусы - 4:3 (у Барысаве) і 8:2 (у Мінску). Цяпер зборная Беларусі займае 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, каманда Туркменістана знаходзіцца на 76-й пазіцыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі