Фота з архіва
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе правядзе сёння першы з двух таварыскіх паядынкаў з камандай Узбекістана. Другая гульня адбудзецца 9 лютага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У маючых адбыцца матчах у Ташкенце галоўны трэнер беларускай дружыны Аляксандр Чэрнік разлічвае на 14 футбалістаў: варатары - Аляксей Лукша ("Сталіца", Мінск), Арцём Петухоў (БЧ, Гомель); палявыя ігракі - Максім Батурын, Арцём Зуёнак, Павел Раговік (усе - "Вітэн", Орша), Сяргей Крыкун (КПРФ, Масква, Расія), Уладзіслаў Сялюк, Яўген Чарнейка, Дзмітрый Шыманоўскі (усе - ВРЗ, Гомель), Андрэй Семянюк, Дзяніс Семянюк (абодва - ФК "Мінск"), Аляксандр Умпіровіч, Ігар Шчэрбіч, Арцём Якубаў (усе - "Сталіца", Мінск).
Раней зборныя Беларусі і Узбекістана сустракаліся 6 разоў. У трох сустрэчах перамагалі беларусы, двойчы выйгралі ўзбекі - адзін матч завяршыўся ўнічыю. Год таму гэтыя сапернікі правялі два кантрольныя матчы ў Беларусі, якія завяршыліся перамогамі гаспадароў - 3:1 у Магілёве і 7:4 у Мінску. У пачатку лютага зборная Узбекістана двойчы ўступіла ў Ніжнім Ноўгарадзе расіянам - 2:4 і 1:5. Гэтыя сустрэчы судзілі беларускія рэферы ФІФА Яўген Жалабкоў і Вольга Паўлюць.
З 14 верасня па 6 кастрычніка Узбекістан упершыню стане гаспадаром чэмпіянату свету па міні-футболе. Беларуская каманда не здолела прабіцца ў фінальную стадыю планетарнага форуму, выбыўшы пасля асноўнага этапу кваліфікацыі.-0-