ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 21 мая 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 жніўня 2021, 09:38

Зборная Беларусі па міні-футболе прайграла іранцам у першым спарынгу ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе няўдала правяла першы з двух таварыскіх матчаў з камандай Ірана ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча на пляцоўцы сталічнага спарткомплексу "Уручча" пачалася з атак гасцей, якія выйшлі наперад у канцы першай хвіліны. Потым беларусы аднавілі раўнавагу, але затым іранцы цалкам завалодалі ініцыятывай і ў выніку выйгралі з лікам 8:2. У складзе беларускай дружыны галы забілі Арцём Козел і Уладзіслаў Сялюк.

Заўтра сапернікі сустрэнуцца зноў.

Пасля спарынгаў з іранцамі каманда Аляксандра Савінцава адправіцца ў Батумі, дзе 3 і 4 верасня правядзе два кантрольныя паядынкі са зборнай Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі