Фота з архіва
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе правядзе другі таварыскі паядынак з камандай Узбекістана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пазаўчора ў першым спарынгу ва ўзбекскай сталіцы беларусы атрымалі цяжкую перамогу, абыграўшы гаспадароў з мінімальнай перавагай - 3:2. У складзе беларусаў вызначыліся Арцём Якубаў, Дзмітрый Шыманоўскі і галкіпер Аляксей Лукша, які далёкім ударам паразіў пустыя вароты сапернікаў. Для нацыянальнай зборнай Беларусі па міні-футболе гэта вікторыя стала 100-й у гісторыі. Сённяшняя сустрэча пачнецца ў 14.00 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".
Год таму гэтыя сапернікі правялі два кантрольныя матчы ў Беларусі, якія завяршыліся перамогамі гаспадароў – 3:1 у Магілёве і 7:4 у Мінску. З 14 верасня па 6 кастрычніка Узбекістан упершыню стане гаспадаром чэмпіянату свету па міні-футболе. Беларуская каманда не змагла прабіцца ў фінальную стадыю планетарнага форуму, выбыўшы пасля асноўнага этапу кваліфікацыі.-0-