Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2020, 19:37

Зборная Беларусі па хакеі займае 13-е месца ў абноўленым рэйтынгу IIHF

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 13-е месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Беларусы змаглі палепшыць сваю ранейшую пазіцыю ў рэйтынгу, набраўшы 2545 ачкоў і апярэдзіўшы французскую дружыну (2540). Што датычыцца лідараў, то імі па-ранейшаму застаюцца канадцы, у якіх 3470 пунктаў. На 70 ачкоў менш у каманды Расіі, якая ідзе следам. Замыкаюць тройку мацнешых фіны (3345). Таксама ў дзясятцы мацнейшых шведы (3325), чэхі (3200), амерыканцы (3140), немцы (3090), швейцарцы (3060), славакі (2835) і дружына з Латвіі (2810).

З 27 па 30 жніўня ў Браціславе пройдзе кваліфікацыйны турнір на Гульні-2022 у Групе D. Беларуская лядовая дружына паспаборнічае за адзіную пуцёўку з хакеістамі Славакіі, Аўстрыі, Польшчы і Латвіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі